Вы тут

У Расіі кампанія Nike запусціла матывуючы феміністычны ролік (відэа)

Кампанія Nike запусціла ў Расіі матывуючы ролік, у якім прапагандуюцца феміністычныя ідэі. У аснове сюжэту — вядомая савецкая песня “З чаго зробленыя нашы дзяўчаткі?” (“Из чего же сделаны наши девчонки”). Галоўная гераіня — дзяўчынка ў светлай сукенцы спявае песню са сцэны, але раптам уносіць у тэкст змены: дзяўчаткі зробленыя з жалеза, з памкненняў, з волі і іншых якасцяў, у якіх традыцыйна адмаўляюць жанчынам.

У роліку зняліся вядомыя расійскія спартсменкі, танцоркі і актрысы.

У феміністычнай расійскай супольнасці многія насцярожана паставіліся да гэтага роліка, бо ён нібыта прапагандуе каштоўнасці, якія многія жанчыны даўно падзяляюць — напрыклад, заняткі спортам. З іншага боку, жанчыну нібыта ставяць перад выбарам — або быць пяшчотнай і безабароннай, або моцнай і валявой.

Тым не менш у цэлым ролік Nike ацэньваецца станоўча, асабліва на фоне шматлікіх сэксісцкіх клішэ ў расійскай рэкламе.