У Расіі беларускія прадпрыемствы абвінавацілі ў фальсіфікацыі сыроў

Расіяне правялі лабараторны маніторынг беларускіх сыроў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Расіяне правялі лабараторны маніторынг беларускіх сыроў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Расіі беларускія прадпрыемствы абвінавацілі ў фальсіфікацыі сыроў. Рассельгаснагляд папрасіў ветэрынарную службу РБ прыпыніць пастаўкі ў РФ гэтай прадукцыі. Расіяне патлумачылі, што пры правядзенні лабараторнага маніторынгу ў сырах беларускай вытворчасці выявілі ялавічныя тлушчы.

У паўцвёрдым вэнджаным сыры Тураўскага малочнага камбіната 26,3% малочнага тлушчу былі замешчаныя ялавічным, а ў мяккім сметанковым сыры ялавічным тлушчам фальсіфікавана 29,1% малочнага. Прэтэнзіі ёсць і да прадукцыі прадпрыемства "Бабушкина Крынка". У яго паўцвёрдым сыры 30% малочнага тлушчу заменены ялавічным.

Падкрэсліваецца, што на згаданую прадукцыю "кампетэнтныя органы Беларусі" выдалі дакументы аб яе адпаведнасці стандартам. Рассельгаснагляд нагадвае беларускаму боку, што "выкарыстанне жывёльных тлушчаў пры вытворчасці сыроў недапушчальна". Масква патрабуе спыніць сертыфікацыю прадукцыі згаданых прадпрыемстваў і правесці расследаванне з мэтай высвятлення прычын здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі