У пятніцу ўдзень у Беларусі чакаецца 11-17 цяпла, дажджы

У пятніцу, 15 траўня, на большай частцы тэрыторыі нашай краіны пройдуць дажджы, уначы і раніцай у Гомельскай вобласці дажджы моцныя. Удзень у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы.

Вецер будзе паўночна-заходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 11-17 цяпла, інфармуе БЕЛТА.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі