У пятніцу ў Беларусі да 27 марозу, у суботу пацяплее

Вецер паўднёва-ўсходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 18 метраў.



Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны чакаецца 15-21 градус ніжэй за нуль (месцамі — да 27 градусаў), у дзённыя — ад 9 марозу на Брэстчыне да 17 градусаў са знакам "мінус" на ўсходзе нашай краіны.



1 лютага ўначы прагназуецца 8-14 марозу (на ўсходзе краіны — да 22), удзень — 11-13 градусаў ніжэй за нуль. У нядзелю, 2 лютага, яшчэ крыху пацяплее. У выхадныя дні ў Беларусі пераважна без ападкаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі