У пятніцу ў Беларусі будзе цёпла, а ўжо з нядзелі пахаладае

У пятніцу ў Беларусі будзе цёпла, а ўжо з нядзелі пахаладае

У пятніцу, 25 снежня, ноччу і раніцай у асобных раёнах Беларусі сіноптыкі прагназуюць туман, днём месцамі ўзмацненне ветру да 15-18 метраў за секунду. Такі прагноз перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы пераважна без ападкаў, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Вецер чакаецца паўднёва-заходні, заходні 5-10 метраў за секунду, удзень — парывы ​​да 14 метраў за секунду, месцамі па поўначы да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 да +2, удзень чакаецца 2-7 вышэй за нуль.

Дарэчы, ужо ў нядзелю чакаецца пахаладанне. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі: мокры снег, дождж. Месцамі чакаюцца моцныя ападкі, магчымае наліпанне мокрага снегу, галалёд. На дарогах прагназуецца галалёдзіца. Вецер узмоцніцца, з парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі