Сіноптыкі: У пятніцу будзе цёпла, але з дажджамі

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі з'явіцца туман, перадае БЕЛТА.



Вецер будзе няўстойлівы, 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе +11...+18 градусаў. Удзень будзе ад 23 да 29 градусаў цяпла, ва ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да +30...+31 градуса.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі