Вы тут

У Пухавіцкім раёне сутыкнуліся Rover і Citroën, загінулі тры чалавекі

На месцы ДТЗ / @pressmvd

У Пухавіцкім раёне ў лабавом сутыкненні аўтамабіляў Rover і Citroën загінулі тры чалавекі. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, здарэнне адбылося 14 траўня каля 19:45 на 43-м кіламетры трасы М5 Мінск — Гомель. На месцы трагедыі працуюць эксперты, следчыя, ратавальнікі і медыкі. Высвятляюцца ўсе абставіны ДТЗ.

На месцы ДТЗ / @pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.