Вы тут

У прынца Гары і герцагіні Меган нарадзіўся сын

Прынц Гары і герцагіня Меган / Reuters

У брытанскага прынца Гары і герцагіні Сасекскай Меган нарадзіўся сын. Гэта іх першае дзіця.

Як адзначае Бі-Бі-Сі, хлопчык стане сёмым у чарзе на трон. Для каралевы Лізаветы II ён будзе восьмым праўнукам. 

Звесткі пра цяжарнасць Меган з'явіліся 15 кастрычніка 2018 года — праз амаль чатыры месяцы пасля вяселля. 

Напярэдадні нараджэння дзіцяці Гары і Меган пераехалі з Кенсінгтанскага палаца ў катэдж Фрогмар на тэрыторыі Віндзарскага замка.