Вы тут

У прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды — станоўчы тэст на COVID-19

У прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды — станоўчы тэст на COVID-19 / Reuters

У прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды — станоўчы тэст на COVID-19. 23 кастрычніка польскі прэзідэнт прайшоў тэст на каранавірус. Пра гэта распавёў дзяржсакратар апарата прэзідэнта Блажэй Спыхальскі. Паводле яго слоў польскі прэзідэнт адчувае сябе добра і адпраўляецца на каранцін.

23 кастрычніка ў Польшчы памерлі 168 чалавек з COVID-19. Зарэгістравана 12 тысяч новых выпадкаў захворвання каранавірусам за суткі. Усяго ў Польшчы за час пандэміі зафіксавана больш за 214 тысяч выпадкаў захворвання COVID-19, больш за 4 тысячы чалавек памерлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.