Вы тут

Уся Польшча ў чырвонай зоне: уведзены новыя правілы бяспекі з-за COVID-19

Каранавірус у Польшчы / Reuters

У сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса ўрад Польшчы прыняў новыя правілы бяспекі. Цяпер уся Польшча знаходзіцца ў чырвонай зоне.

Гэта значыць, што аддаленае навучанне пачынаецца з 4 класа школы і вышэй. Забаронена збірацца групамі больш за 5 чалавек. Выключэнне — члены адной хатняй гаспадаркі.

З 8:00 да 16:00 дзеці да 16 гадоў могуць быць на вуліцы толькі ў суправаджэнні бацькоў або апекуна.

Прыпыняецца праца санаторыяў. Гастраномія працуе толькі на вынас і на развоз. 

Людзям, старэйшым за 70 гадоў, настойліва рэкамендуецца не выходзіць па не жыццёва важных справах. Праўда, да апошніх адносяць і рэлігійныя сходы. Для пажылых уводзіцца бясплатная тэлефонная лінія, па якой можна замовіць дапамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.