Вы тут

У "Прессбола" будзе новы галоўны рэдактар

Дзмітрый Герчыкаў / Facebook

У "Прессбола" будзе новы галоўны рэдактар. Дзмітрый Герчыкаў адпрацаваў на гэтай пасадзе пяць месяцаў і сышоў ("па пагадненні бакоў"). Прычыны ён не патлумачыў.

35-гадовы Герчыкаў стаў галоўным рэдактарам 1 ліпеня, змяніў на гэтай пасадзе Сяргея Кайко, які займаў яе больш за шэсць гадоў. Уласнікі ТАА "Прессбол-91" скасавалі з ім кантракт таксама "па пагадненні бакоў". Была версія, што на змену галоўнага рэдактара паўплывала першая паласа аднаго з нумароў, на якой суседстве былі размешчаны загалоўкі "Агонь пагоні", "Патрэбен краіне". Аднак і пад рэдакцыяй Дзмітрыя Герчыкава "Прессбол" праўдзіва пісаў пра падзеі ў Беларусі, у тым ліку пра пераслед спартсменаў за іх грамадзянскую пазіцыю.

Герчыкаў — чацвёрты галоўны рэдактар у гісторыі спартыўнай газеты (былі яшчэ Аляксандр Барысевіч і Уладзімір Беражкоў). Крыніцы Еўрарадыё кажуць, што наступным галоўным рэдактарам "Прессбола" будзе прызначаны "чалавек з боку".

Знакамітая першая паласа газеты, якую яшчэ рэдагаваў Сяргей Кайко

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.