У Празе прайшла акцыя ў падтрымку журналістаў Беларусі — удзельнічаў мэр горада

У Празе прайшла акцыя ў падтрымку журналістаў Беларусі — удзельнічаў мэр горада

Беларусы Прагі зладзілі 8 верасня акцыю, каб падтрымаць рэпрэсіраваных беларускіх журналістаў, паведамляе ў чацвер Беларуская асацыяцыя журналістаў. 

У акцыі ўзялі ўдзел мэр горада Прагі Здэнэк Грыб і супрацоўнік канцылярыі прэзідэнта Чэшскай рэспублікі Пэтр Перунчык. 

Адзначаць дзень салідарнасці з журналістамі пачалі пасля падзеяў, звязаных з гісторыяй Чэхаславакіі. Падчас Другой сусветнай вайны ў засценках гестапа знаходзіўся пісьменнік і журналіст Юліус Фучык. Там за кратамі ён напісаў сваю знакамітую кнігу "Рэпартаж з пятлёй на шыі".

8 верасня 1943 года Фучыка расстралялі нацысты. Пасля ён пасмяротна атрымаў Міжнародную прэмію Міра. Ад 1958 года 8 верасня стаў міжнародным Днём салідарнасці журналістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі