У праваслаўных — Вялікдзень

Свята Уваскрэсення распятага Ісуса Хрыста сталася галоўным хрысціянскім святам. Яму надаецца асаблівы сэнс як азнаменаванне перамогі над грахом і смерцю. Першапачаткова хрысціянскі Вялікдзень і габрэйская Пасха супадалі па часе. У 325 годзе на 1-м Усяленскім Нікейскім царкоўным саборы вырашана было святкаваць Вялікдзень у першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні, з умовай несупадзення даты з габрэйскай Пасхай.

Вялікдзень з’яўляецца рухомым святам і разлічваецца праваслаўнай царквой па юліянскім календары. У залежнасці ад месячнага календара прыпадае на час ад 4 красавіка да 8 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі