У працэсе Віталя Каўша — трохтыднёвы перапынак

У пятніцу суддзя Брэсцкага раённага суда Уладзімір Шаламіцкі апытаў пяцярых сведкаў. Два сведчылі з боку абароны і тры — з боку абвінавачання.



Суддзя распытваўся пра несупадзенні ў паказанях, на якія не звяртаў увагі ранейшы склад суда.



У якасці сведкі выступіў бацька абвінавачанага Тадэвуш Коўш. Ён упэўнены, што на сына нагаворваюць. Бацька засведчыў, што яго ўнукі з канца красавіка па канец траўня 2012 года былі ў Ваўкавыску. Між тым у пратаколах следства зафіксавана, што індусы, якія прыехалі ў Брэст у траўні, дакладна апісваюць двух сыноў Віталя Каўша.



Таксама стала вядома, што летась у чэрвені ў бацькоў Віталя Каўша ў Ваўкавыску прайшоў ператрус. Нагодай быў верагодны ўдзел Каўша-малодшага ў інцыдэнце на мяжы ў траўні. Віталь быў пры гэтым. Усё лета ён быў на сувязі і гвалтоўна затрыманы быў толькі 1 верасня.



Нагадаем, што 29-гадовага грамадскага актывіста Віталя Каўша асудзілі на 4 гады калоніі строгага рэжыму с канфіскацыяй маёмасці. Яго абвінавацілі ў арганізацыі пераходу 8 індусаў над беларуска-польскай мяжой па канаце ў траўні 2012 года. Прысуд пераглядаецца па рашэнні Брэсцкага абласнога суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі