Вы тут

У Польшчы жанчына ўпершыню нарадзіла шасцярнят

krakow.wyborcza.pl

У Польшчы жанчына ўпершыню нарадзіла шасцярнят: чатырох дзяўчынак і двух хлопчыкаў. Гэтая падзея адбылася 20 траўня ў Кракаве. Жанчыне зрабілі датэрміновае кесарава сячэнне (ішоў 29-ы тыдзень цяжарнасці), яна сябе адчувае добра, яна шчаслівая. Вага кожнага дзіцяці складае каля кілаграма. Іх змясцілі ў інкубатары. Лекары кажуць, што ўсе дзеці нарадзіліся здаровыя, інфармуе krakow.wyborcza.pl.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда напісаў пра гэтую падзею ў Twitter.