Вы тут

У Польшчы заявілі, што пагрозы выбуху на самалёце Ryanair з Пратасевічам не было

Раман Пратасевіч і Сафія Сапега былі затрыманы ў мінскім аэрапорце ў траўні 2021-га / РАР

У Польшчы заявілі, што пагрозы выбуху на самалёце Ryanair з журналістам Раманам Пратасевічам у траўні 2021-га не было. А гэта супярэчыць афіцыйнай беларускай версіі пра паведамленне аб "бомбе" на борце. Заява генпракуратуры Польшчы з'явілася на наступны дзень пасля гучнай публікацыі New York Times пра авіядыспетчара, які збег з Беларусі і расказаў, як усё было (пра "руку КДБ" у пасадцы самалёта ў мінскім аэрапорце). "Уся гэтая сітуацыя была толькі падставай, каб прымусіць пілота прызямліцца ў Мінску", — гучыць як прысуд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.