Вы тут

New York Times: авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра Ryanair

Самалёт Ryanair у мінскім аэрапорце ў траўні 2021-га / delfi.lt​

Пасадка самалёта Ryanair у Мінску ў траўні была аперацыяй беларускіх спецслужб. Доказы гэтага прадставіў авіядыспетчар, які тады працаваў у мінскім аэрапорце. Гэтым летам ён разам з мігрантамі нелегальна прабраўся з Беларусі ў Польшчу, піша газета New York Times.

Дыспетчар паведаміў польскім спецслужбам пра тое, што падчас сітуацыі з самалётам на вышцы знаходзіўся афіцэр КДБ, пазней ён узяў пад кантроль авіядыспетчарскую службу.

Пасля пасадкі самалёта, які ляцеў з Грэцыі ў Літву, у мінскім аэрапорце затрымалі журналіста Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцу Сафію Сапега. Яны дагэтуль пад вартай. Сітуацыя з самалётам Ryanair у Беларусі стала падставай для увядзення санкцый супраць афіцыйнага Мінска. Еўрасаюз забараніў сваім авіякампаніям выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі і ўвёў забарону на палёты беларускіх авіякампаній. На такі ж крок пайшла і Украіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.