У Польшчы разбіўся беларускі самалёт (Відэа)

Знішчальнік Су-27 удзельнічаў у авіяшоў у горадзе Радам. Абодва пілоты загінулі, адводзячы самалёт убок ад гледачоў
Беларускі самалёт Су-27 разбіўся 30 жніўня на авіяшоу ў польскім горадзе Радам у 100 кіламетрах ад Варшавы.

Як паведамляюць польскія СМІ, абодва пілоты загінулі, гледачы не пацярпелі. Самалёт належаў 61-й знішчальнай базе, што месціцца ў Баранавічах. Падчас палёту ён перакуліўся ў паветры, а затым упаў далёка ад гледачоў.

Польскае радыё адзначае, што прычынай катастрофы стала памылка лётчыкаў: занадта позна быў уключаны фарсаж і манеўр выконваўся занадта нізка. Цяпер прычыны аварыі вывучае спецыяльная камісія.

Як перадае БелаПАН, узброеныя сілы нашай краіны прадстаўлялі на шоў франтавы бамбардзіроўшчык Су-24М і транспартны самалёт Іл -76МД. Планавалася, што шматфункцыянальны знішчальнік Су-27 баранавіцкай базы зробіць дэманстрацыйны палёт. Экіпаж самалёта складаецца з двух чалавек.

У Радам адправіліся па адным экіпажы на кожным з трох самалётаў — 11 чалавек плюс тэхнічны персанал авіяцыйных баз.



Фота: interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі