У Польшчы прайшлі выбары прэзідэнта. Будзе другі тур

У Польшчы прайшлі выбары прэзідэнта. Будзе другі тур

28 чэрвеня ў Польшчы прайшлі прэзідэнтскія выбары. Паводле экзітпола, у другі тур праходзяць дзеючы прэзідэнт Анджэй Дуда і Рафал Тшаскоўскі — мэр Варшавы і галоўны апазіцыйны кандыдат ад "Грамадзянскай платформы". Дуда атрымаў 41,8% галасоў, Тшаскоўскі — 30,4%. Другі тур выбараў адбудзецца 12 ліпеня. 

ЦВК заявіў пра рэкордную яўку — на ўчасткі прыйшлі 62,9% выбарцаў. Усяго ў першым туры ўдзельнічала 6 кандыдатаў.

Выбары прэзідэнта Польшчы мусілі прайсці 10 траўня. Праз пандэмію каранавіруса ўлады спрабавалі змяніць Выбарчы кодэкс і правесці электроннае галасаванне, але Вярхоўны суд краіны адхіліў такую прапанову Сейма. Таму нейкі час было ўвогуле незразумела, што будзе з выбарамі.

Падчас выбараў участкі працавала ад 07:00 да 21:00. Праз пандэмію каранавіруса ля многіх пунктаў галасавання выстраіліся чэргі. "Gazeta Wyborcza" піша, што праз спёку многія людзі трацілі прытомнасць у чэргах. На ўчасткі трэба было абавязкова прыходзіць у масцы і здымаць яе, каб зверыць фота на пашпарце. 

У Польшчы прайшлі выбары прэзідэнта. Будзе другі тур
Чэргі на выбарчы ўчастак у Варшаве / Reuters
У Польшчы прайшлі выбары прэзідэнта. Будзе другі тур
Дзеючы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і яго жонка Агата на выбарчым участку ў Варшаве / Reuters
У Польшчы прайшлі выбары прэзідэнта. Будзе другі тур
Мэр Варшавы і галоўны апанент Дуды Рафал Тшаскоўскі / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі