У Польшчы праходзяць прэзідэнцкія выбары

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы / Reuters
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы / Reuters

28 чэрвеня ў Польшчы праходзяць прэзідэнцкія выбары. Участкі для галасавання будуць працаваць да 20:00 па мясцовым часе (21:00 па Мінску).

На прэзідэнцкае крэсла прэтэндуюць 11 кандыдатаў, у тым ліку дзеючы кіраўнік краіны Анджэй Дуда. Ён балатуецца на другі тэрмін.

Праз пандэмію каранавіруса галасаванне праводзіцца па змяшаным прынцыпе — на выбарчых участках і па пошце. На участках — узмоцненыя меры бяспекі.

У Польшчы больш за 30 млн выбаршчыкаў. Вось як яны галасуюць.

В Польше проходят президентские выборы
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы / Reuters
В Польше проходят президентские выборы
Больш празрыста — няма куды. Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы / Reuters
В Польше проходят президентские выборы
Выбарчыя камісіі пры поўнай абароне. Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі