У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларусамі. Кіроўца мог заснуць

Беларускі аўтобус перакуліўся ў Польшчы / facebook.com/StrazZbuczyn
Беларускі аўтобус перакуліўся ў Польшчы / facebook.com/StrazZbuczyn

У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларусамі. Гэта адбылося ў суботу раніцай. Як піша Polsat, беларускі аўтобус з 47 пасажырамі пасля перасячэння мяжы ехаў праз Варшаву ў Познань. У раёне Хромна транспарт звярнуў з дарогі і перакуліўся.

"Паводле папярэдняй, непацверджанай на дадзены момант інфармацыі, кіроўца аўтобуса заснуў, у выніку чаго транспартны сродак вылецеў у кювет і перакуліўся. Абодва кіроўцы былі цвярозыя", — паведамляе польская паліцыя.

Паліцыянты таксама заяўляюць аб траіх пацярпелых, якія атрымалі лёгкія траўмы. Яны дастаўлены ў шпіталь, іх жыццю нічога не пагражае.

На месцы аварыі працуюць службы, рух у гэтым раёне замаруджаны. Астатнія пасажыры "знаходзяцца пад наглядам", "робяцца спробы забяспечыць іх альтэрнатыўным транспартам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі