У Польшчы не раскрываюць падрабязнасці пра прадухіленне тэракту ў Беларусі

Яго ўдалося прадухіліць беларускім спецслужбам сумесна з замежнымі калегамі. Валерый Вакульчык распавёў, што зламысніка, які пагражаў тэрактам, знайшлі з дапамогай польскіх спецслужбаў на працягу сутак. Ён знаходзіцца на тэрыторыі Еўрасаюза. Іншых падрабязнасцяў гэтай справы старшыня КДБ не паведаміў.



Еўрарадыё зрабіла запыт у польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі ў надзеі даведацца нейкія падрабязнасці справы. Прэс-сакратар спецслужбы падпалкоўнік Мацей Карчыньскі паведаміў, што не можа раскрыць дэталі справы "з-за патрабаванняў бяспекі і ўмоваў сакрэтнасці міжнароднага супрацоўніцтва паміж спецслужбамі".
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі