Вы тут

У Польшчы навучаюцца больш за 10 тысяч беларускіх студэнтаў

Студэнты ў Польшчы / mojaedukacja.com

У Польшчы зараз вучацца больш за 10 тысяч беларускіх студэнтаў. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі ў інтэрв'ю ютуб-каналу NEXTA. Такім чынам колькасць беларускіх студэнтаў у Польшчы за апошнія пяць гадоў павялічылася ўдвая.

У самой Беларусі, па дадзеных Белстата, колькасць студэнтаў за апошнія гады знізілася. У 2013 годзе ўніверсітэты, інстытуты і акадэміі выпусцілі 82,7 тысячы спецыялістаў з дыпломам аб вышэйшай адукацыі, а ў 2019-м — толькі 57,5 тысячы. У 2013 годзе ў Беларусі было 425 студэнтаў на 10 тысяч насельніцтва, у 2019-м — 288.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.