У Полацкім раёне трапіла ў ДТЗ і перакулілася маршрутка, у якой былі дзеці
![У Полацкім раёне трапіла ў ДТЗ і перакулілася маршрутка, у якой былі дзеці](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/avar11_0.jpg.webp?itok=2MOFltsS)
У Полацкім раёне каля вёскі Чарнешчына трапіла ў ДТЗ маршрутнае таксі. Здарэнне адбылося 2 студзеня каля 21-й гадзіны на аўтадарозе Наваполацк — Полацк.
Як пішуць у сацсетках, вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго маршрутку вынесла на абочыну, дзе яна сутыкнулася з прыпаркаваным пазадарожнікам. Мікрааўтобус перакуліўся на правы бок. Заднія дзверы адчыніць не ўдалося, таму пасажыры, а сярод іх былі і дзеці, пакідалі салон праз дзверы кіроўцы.
Адзначаецца, што маршрутка была запоўненая людзьмі. На шчасце, ніхто сур'ёзна не пацярпеў.
Фота: vk.com/2gorodaby