Вы тут

У Пінску Уладзімір Пугач з J:Морс зладзіў канцэрт у роднай школе

Фота: Дзмітрый Каваленя

Лідар гурта J:Морс Уладзімір Пугач наведаў родны Пінск, дзе зайграў бясплатны сольны канцэрт для вучняў і настаўнікаў гімназіі № 2. Менавіта тут, у былой СШ № 5 Пінска, музыка навучаўся і пачынаў займацца творчасцю.

“Сёння адыграў сольнік у Пінску. У роднай школе. Проста ў актавай зале, дзе апошні раз выступаў у 1993 годзе. Эмоцыі зашкальваюць”,напісаў 24 кастрычніка Уладзімір Пугач у сваім “Інстаграме”.

Акрамя вучняў школы на канцэрце прысутнічала яго класная кіраўніца, яго настаўнік фізікі і былы дырэктар школы.

Сёлета J:Морс святкуе 20-годдзе. Свой юбілей гурт плануе адзначыць вялікім сольным канцэртам у Мінску, які адбудзецца 2 лістапада ў Prime Hall.