У Пінску будуць навучацца туркменскія студэнты

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, які ў Пінску зафундаваў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, наведала дэлегацыя Нацыянальнага банка Туркменістана.

Падрабязнасці перамоваў паведамляе наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі:

“Гасцей з Сярэдняй Азіі ўразілі новыя будынкі ўніверсітэта, інтэрнаты для студэнтаў, яго спартовыя аб’екты і пабудова навучальнага працэсу. Таму, на перамовах паміж прадстаўнікамі нацыянальных банкаў Беларусі і Туркменістана была заключана папярэдняя дамова аб навучанні ў Палескім універсітэце студэнтаў з гэтай краіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі