У Пінску адкрылася Акадэмія футбола (фота)

Акадэмія футбола адкрылася ў Пінску. Урачыстая цырымонія прайшла ў суботу, 22 лістапада. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых уладаў і Брэсцкага аблвыканкама, Нацыянальнага Алімпійскага камітэта, Беларускай федэрацыі футбола, а таксама спонсары, трэнеры і футбалісты.

Будаўніцтва Пінскай футбольнай Акадэміі пачалося ў 2012 годзе. Фінансаваў аб'ект адзін з уладальнікаў групы "АЛМІ" Аляксандр Зарыбко, які нарадзіўся ў горадзе і займаўся там футболам. У Акадэміі два футбольныя палі са штучным пакрыццём, два — з натуральным, крыты манеж, там змогуць займацца больш за 400 юных футбалістаў. Плануецца, што на яе базе будуць праводзіцца зборы нацыянальных каманд і футбольныя турніры рознага ўзроўню, інфармуе сайт media-polesye.by.

"Інтэрфакс" дадае, што на рэалізацыю праекта давялося патраціць больш за 10 мільёнаў долараў.

Фота — media-polesye.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі