У Пінскім раёне завяршае працу міжнародны байкерскі фестываль

Сёння каля вёскі Парэчча ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці завяршае працу міжнародны байкерскі фестываль. Ён распачаўся 7 верасня.  Як паведамілі арганізатары, сёлета, акрамя беларусаў, у ім удзельнічаюць байкеры з Нідэрландаў, Польшчы, Украіны і Расіі. У рамках фестываля прайшлі шматлікія конкурсы, паказальныя выступленні байкераў. Таксама адбыўся рок-канцэрт.

Уваход на свята для гледачоў каштаваў 10 тысяч рублёў.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі