У першы дзень каляндарнай восені будзе да +25

1 верасня ў Беларусі прагназуецца цёплае надвор'е без ападкаў. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У першы дзень каляндарнай восені прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў некаторых раёнах магчымы туман. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, удзень будзе ад 19 да 25 са знакам "плюс".

У Мінску ўдзень чакаецца +19...+21.