Вы тут

У Паставах два памежнікі Смаргонскай групы атрымалі апёкі і пераломы

@nexta_tv

У Паставах два памежнікі Смаргонскай групы атрымалі апёкі, пераломы і некаторыя іншыя траўмы падчас рамонту службовай машыны. Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, інцыдэнт адбыўся 21 верасня.

Супрацоўнікі памежнай камендатуры “Паставы” ажыццяўлялі зварачныя працы, але парушылі тэхніку бяспекі —  загарэліся пары аўтамабільнага паліва і аўтамабіль узарваўся.

Адзін з пацярпелых —  салдат тэрміновай службы. У яго апёкі 1-2 ступені адкрытых участкаў цела, удары ніжніх канцавінаў і колатая рана левай нагі. Другі пацярпелы —  прапаршчык-кантрактнік, у яго таксама апёкі і ўдары, а яшчэ пералом рукі і лёгкае страсенне мазгоў.

Пажар ліквідавалі супрацоўнікі МНС. Абодвух памежнікаў даставілі ў лякарню, іх жыццям нічога не пагражае.  Камандаванне праводзіць разбіральніцтва.

Фотаздымак з месца здарэння апублікаваны ў Тэлеграм-канале NEXTA. Тут сцвярджаюць, што інцыдэнт адбыўся ў прыватным гаражы прапаршчыка-кантрактніка.