У Парыжы будуць штрафаваць за выкінутыя на вуліцы "бычкі"

Мэрыя Парыжа ўвяла штрафав для тых, хто кідае недапалкі на вуліцы.

Парушальнікаў пачнуць штрафаваць з 1 кастрычніка. Сума штрафу складзе 68 еўра, паведамляе РБК. Акрамя гэтага, улады плануюць распаўсюдзіць 15 тысяч кішэнных папяльнічак.

У парыжскай мэрыі кажуць, быццам штогод на ходніках і дарогах французскай сталіцы збіраюць 350 тон "бычкоў". Па звестках Reuters, сітуацыя з недапалкамі ў Парыжы пагоршылася пасля таго, як у 2006 годзе была ўведзеная забарона на паленне ў публічных месцах. Гэтая мера прымусіла парыжскіх курцоў выходзіць з кавярняў і бараў на вуліцу.

Фота: zhukgsn.ru