У партыі "Зялёных" абралі новага кіраўніка

У партыі "Зялёных" абралі новага кіраўніка

У Мінску 27 снежня прайшоў X з'езд Беларускай партыі "Зялёныя". Як паведамляецца на сайце партыі, у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны. На з'ездзе адбыліся выбары новага старшыні партыі. Месца Алега Новікава (вядомага таксама як Лёлік Ушкін) заняла Анастасія Дарафеева.

У сваёй прамове Новікаў адзначыў як галоўны здабытак тое, што партыя вярнула сабе статус асобнага суб'екта палітыкі і свядома ідэнтыфікавала сябе з левым краем палітычнага спектра. Новікаў узначальваў партыю з 2007 года. З 2008 года партыя мае статус сябра-назіральніка ў Еўрапейскай партыі зялёных.

Анастасія Дарафеева лічыцца ў партыі з 2009 года. Апошнія тры гады, як перадае Радыё "Свабода", яна вяла актыўную працу з фармаваннем моладзевага крыла партыі, займалася пераважна адукацыйнымі задачамі.

У сваёй прамове новая старшыня паведаміла, што асноўнымі напрамкамі дзейнасці партыі стануць адукацыя партыйцаў, праца над новай праграмай, супрацоўніцтва з экалагічнымі, сацыяльнымі і гендернымі ініцыятывамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі