У парламент Кіргізіі не патрапілі апазіцыйныя партыі

Апазіцыйныя партыі не патрапілі ў парламент Кіргізіі. Пра гэта сведчаць вынікі exit-poll. Апытанне на выхадзе з выбарчых участкаў праводзіла міжнародная аналітычная група “Біном”.
У тройку лідэраў, якія пераадолелі 5-адсоткавы бар’ер, увайшлі Народная партыя “Ак Жол”, створаная па ініцыятыве прэзідэнта Бакіева, з 63% галасоў выбарцаў, камуністы – 5,3%, дэмакратычная партыя “Туран” – 5,2%.

Партыя “Ар-Намыс”, якой кіруе галоўны апазіцыйны дзеяч Фелікс Кулаў, паводле звестак “Біном”, набрала 4,7%. Астатнія апазіцыйныя партыі атрымалі яшчэ менш галасоў выбарцаў.

РИА "Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі