У панядзелак зноў аранжавы ўзровень небяспекі — залевы і град

 У панядзелак зноў аранжавы ўзровень небяспекі — залевы і град

У бліжэйшыя суткі, 16 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі будуць моцныя залевы. Таксама ўдзень у асобных раёнах магчымы град. У сувязі з такім прагнозам сіноптыкі зноў абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Вецер будзе паўночна-ўсходні, умеркаваны, пры навальніцах парывісты, удзень месцамі шквалісты з узмацненнем да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 12-18 градусаў цяпла, удзень — 20-26 са знакам плюс, а на паўночным усходзе краіны будзе нават горача — да +28, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі