У панядзелак у Беларусі будуць кароткачасовыя дажджы і да +16

У бліжэйшую ноч месцамі па ўсходзе краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны. Днём у многіх раёнах Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да 5 градусаў цяпла. Днём будзе ад +8 па паўночным захадзе да +16 па паўднёвым усходзе краіны.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі