У панядзелак пройдуць дажджы, удзень будзе 17-22 цяпла

У панядзелак пройдуць дажджы, удзень будзе 17-22 цяпла

У бліжэйшыя суткі, 15 жніўня, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай часцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы.

Вецер будзе паўночна-заходні ўмеркаваны, у некаторых раёнах удзень — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-13 градусаў, удзень будзе толькі 17—22 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі