У панядзелак пройдуць дажджы, навальніцы і месцамі мокры снег

У панядзелак пройдуць дажджы, навальніцы і месцамі мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 25 красавіка ў Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. Уначы месцамі пройдуць моцныя дажджы. Удзень дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі. На паўночным захадзе сіноптыкі прагназуюць мокры снег, а на паўднёвым усходзе — навальніцы. На захадзе краіны раніцай будзе слабы туман.

Вецер будзе пераменных напрамкаў, пры навальніцах — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў, удзень — 4-11 градусаў вышэй за нуль. Па паўднёвым усходзе ўначы прагназуюць 8-11 градусаў цяпла, удзень — плюс 12-19 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі