У панядзелак чакаюцца навальніцы і да +28 удзень

У панядзелак чакаюцца навальніцы і да +28 удзень

 У бліжэйшыя суткі, 19 чэрвеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень у некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Вецер будзе паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду, парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў цяпла, удзень сіноптыкі прагназуюць ад 22 да 28 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі