У панядзелак будзе пераважна сухое, але негарачае надвор’е

У панядзелак будзе пераважна сухое, але негарачае надвор’е

У бліжэйшыя суткі, 8 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Істотных ападкаў сіноптыкі не прагназуюць. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман.

Вецер будзе слабы, удзень паўднёва-заходні, умеркаваны.

Нягледзячы на гэта надвор’е не будзе гарачым: уначы чакаецца 7-13 градусаў цяпла, удзень — 20-25 са знакам плюс. Толькі на паўднёвым захадзе краіны тэрмометры пакажуць да +27, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі