У панядзелак будзе моцны вецер і пройдуць дажджы

У бліжэйшыя суткі, 2 красавіка, у Беларусі будзе хмарнае надвор’е. Чакаецца моцны паўднёва-ўсходні вецер з пераходам на заходні, на большай частцы тэрыторыі краіны ён узмацніцца парывамі да 15-20 метраў за секунду, у сувязі з чым сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Пройдуць дажджы, раніцай і ўдзень па заходняй палове — з мокрым снегам. Уначы на захадзе чакаюцца моцныя дажджы.

Тэмпература паветра цягам сутак будзе плюс 1-6 градусаў, а па ўсходзе — да 8 градусаў за знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.