У панядзелак + 13, дажджы і аранжавы ўзровень небяспекі

У панядзелак + 13, дажджы і аранжавы ўзровень небяспекі

У Беларусі 11 лістапада будзе пераважаць воблачнае надвор'е, паведамляе pogoda.by. Ноччу амаль па ўсёй тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя, з парывістым ветрам.

Гродзенскай вобласці аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных дажджоў. 

У Брэсце 11 лістапада чакаецца 6-8 градусаў цяпла, у Гродне - +5 ... 7 градусаў цяпла, у Віцебску - +9 ... 11, у Магілёве - +10 ... 12, у Гомелі - да 13 градусаў цяпла .

У Мінску ноччу і днём абяцаюць дождж, узмоцніцца вецер, раніцай слабы туман. Тэмпература паветра на працягу сутак - +9 ... 11.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі