У палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай памерла маці

Ларыса Шчыракова / novychas.online
Ларыса Шчыракова / novychas.online

Памерла маці палітзняволенай гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай, перадае Радыё "Свабода".

Жанчыне было 80 гадоў. Летась яна цяжка перанесла каранавірус, пасля яго з'явіліся шматлікія ўскладненні. Апошнія месяцы яна прывяла прыкаванай да ложка. Даглядаў яе 88-гадовы муж, тата Ларысы.

Ларысу Шчыракову затрымалі ў Гомелі 6 снежня 2022 года. Яе сына Святаслава забіралі ў прытулак. Пазней ён вярнуўся да сваякоў.

Журналістку абвінавацілі ў "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь" (артыкул 369-1 Крымінальнага кодэксу). Паведамляецца, што ёй дадалі яшчэ адзін крымінальны артыкул, але сутнасць абвінавачння невядомая — адвакат мае падпіску аб неразгалошванні. Прыкладна тыдзень таму справу Шчыраковай перадалі ў суд.

30 траўня палітзняволеная мела першае спатканне з сынам у гомельскім СІЗА.

Раней Шчыракова супрацоўнічала з шэрагам недзяржаўных СМІ, але з 2021 года пакінула прафесію журналіста і занялася этнафотасетамі: фатаграфавала людзей у народных касцюмах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі