У палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк болі ў жываце і рэзкая страта вагі

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк / t.me/ATN_BTRC/

Родным Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што ў палітзняволенай развіўся панкрэатыт. Пра гэта ім паведамілі ў адміністрацыі папраўчай калоніі № 24, дзе да нядаўняга часу адбывала пакаранне брэсцкая актывістка, піша Радыё Свабода.

"Сімптомы гэтага захворвання — болі ў жываце, слабасць і раптоўная страта вагі. Захворванне вельмі небяспечнае, бо разбурае падстраўнікавую залозу, і адбываецца незваротнае змяненне структуры яе тканак. Мы не ведалі, што ў яе панкрэатыт", — расказаў рэсурсу муж Паліны Андрэй Шарэнда. Паводле яго, Паліна вельмі хутка схуднела да 50 кілаграмаў. Аднак на ўсе звароты ў калоніі адказвалі, што Паліна здаровая і атрымлівае неабходную дапамогу ў поўным аб'ёме. Але ў выніку ўсё ж назвалі дыягназ. "Гэта страшны дыягназ: па сутнасці, у тых умовах, у якіх яна знаходзіцца, гэта як смяротны прысуд", — адзначыў муж зняволенай.

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая ў студзені 2021 года ў сваім доме ў Брэсце. У чэрвені 2021 года яе асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі. У красавіку 2022 года дадалі яшчэ год, у кастрычніку 2023 — яшчэ адзін. Цяпер Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў гомельскім СІЗА ў чаканні ўжо чацвёртага суда. На яе зноў завялі крымінальную справу за "непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі