Шарэнда-Панасюк зноў абвінавачваюць у "непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі"

Паліна Шарэнда-Панасюк у калоніі, вясна 2024-га

Паліна Шарэнда-Панасюк у калоніі, вясна 2024-га / t.me/ATN_BTRC/

Паліне Шарэнда-Панасюк ужо трэці раз выставілі абвінавачванне ў "непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі". Пра гэта @mediazona_by распавёў яе муж Андрэй Шарэнда. Меркавалася, што палітзняволеная выйдзе на волю 21 траўня. Але з калоніі яе адправілі ў следчы ізалятар у Гомелі, была распачатая новая крымінальная справа.

"Тое, што адбываецца з Палінай, гэта здзек і катаваньнне, піша Шарэнда ў Facebook. — Маруднае забойства. Забойства жанчыны і маці". На волі Паліну Шарэнда-Панасюк чакаюць двое дзяцей.

Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Брэста. За кратамі яна са студзеня 2021 года. У чэрвені 2021-га Паліна была асуджана на 2 гады пазбаўлення волі (яе абвінавацілі ў "гвалце" ў дачыненні да міліцыянераў і іх "абразе", а таксама ў "абразе Лукашэнкі"). Потым яе яшчэ двойчы судзілі за "непадпарадкаванне адміністрацыі". Агульны тэрмін склаў 4 гады пазбаўлення волі. Вясной 2024-га прапагандысты апублікавалі інтэрв'ю з Шарэнда-Панасюк. У ім яна сказала, што напісала прашэнне аб памілаванні і спадзяецца на станоўчы вынік. Атрымліваецца, што рэжым вырашыў яе не выпускаць на волю.

Усе гэтыя гады палітзняволеная за кратамі трымалася мужна. Рада БНР узнагародзіла яе медалём ордэну Пагоні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі