Вы тут

У палітзняволенай Марфы Рабковай памёр бацька

Марфа Рабкова / Фота з сацыяльных сетак

У беларускай палітзняволенай Марфы Рабковай памёр бацька. Праваабаронцы сцвярджаюць, што яе шантажавалі сітуацыяй з цяжкахворым бацькам, прымушаючы даць патрэбныя ім паказанні, "інакш яна яго не паспее ўбачыць".

Рабкова — каардынатар валанцёрскай службы пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі праваабарончага цэнтра "Вясна". Яна была затрыманая 17 верасня 2020 года, яе ўтрымліваюць у СІЗА № 1 у Мінску. Дзяўчыну абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у "фінансаванні і навучанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках", "распальванні сацыяльнай варожасці да ўлады" і "ўдзеле ў злачыннай арганізацыі". Ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Марфа Рабкова шмат разоў падавала хадайніцтвы на змяненне меры стрымання з заключэння пад варту на хатні арышт або падпіску нявыездзе. Каб даглядаць бацьку. Але Рабковай заўсёды адмаўлялі. Таксама следчыя заўсёды адмаўлялі на заявы на яе спатканне з роднымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.