У палітвязня Паўла Вінаградава выявілі сухоты

У палітвязня Паўла Вінаградава выявілі сухоты

У палітвязня Паўла Вінаградава выявілі сухоты, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

Раней у яго выявілі пляму ў лёгкіх. У калоніі Вінаградаў прайшоў курс антыбіётыкаў, але гэта не дапамагло

Сёння стала вядома, што 28 ліпеня яго перавялі ў аршанскую Папраўчую калонію №12. Там трымаюць і лечаць асуджаных, хворых на актыўную форму сухотаў.

Таксама праваабаронцы паведамляюць, што палітвязня пазбавілі працяглага спаткання за сон днём. Цяпер Вінаградаў афіцыйна прызнаны "злосным парушальнікам рэжыму".

Вінаградаў асуджаны закрытым судом на 5 гадоў калоніі. Вядома, што крымінальную справу на яго вялі паводле арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі