Вы тут

У Оршы памёр першы чалавек з каранавірусам

Каранавірус у Беларусі, ілюстрацыйнае фота / Reuters

Першы пацыент з каранавірусам памёр у Аршанскім раёне. Пра гэта "Аршанскай газеце" паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аршанскага раёна Сяргей Белы. Ён дадаў, што каранавірус ускладніў шматлікія хранічныя хваробы пацыента.

Па словах Белага, на 9 красавіка на Аршаншчыне зарэгістравана 11 выпадкаў каранвіруса. Стан дзевяці захварэлых на COVID-19 здавальняючы.

Першых хворых на каранавірус у Оршы, паводле афіцыйных звестак, выявілі 1 красавіка. Тады вірус дыягнаставалі ў пяці чалавек. 

Паводле інфармацыі Мінздароўя, на сёння ў Беларусі шпіталізаваны 1331 чалавек з каранавірусам, прычым 55 з іх знаходзяцца на прымусовай вентыляцыі лёгкіх. 16 пацыентаў памёрлі, 139 вылечыліся. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.