Вы тут

У Оршы каранавірус дыягнаставалі ў пяці чалавек

Агулам на Аршаншчыне выканана звыш 200 тэстаў на COVID-19 / БЕЛТА

У Оршы каранавірус дыягнаставалі ў пяці чалавек. Колькасць іх кантактаў першага ўзроўню складае амаль 100 чалавек, другога — больш за сотню, паведамляе orshanka.by.

"Кантакты першага ўзроўню" здалі тэсты і знаходзяцца пад медыцынскім назіраннем, паведамілі ў аддзеле грамадскага здароўя Аршанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Агулам на Аршаншчыне выканана больш за 200 тэстаў на COVID-19.

У сераду стала вядома пра першы выпадак заражэння каранавірусам на Брэстчыне. Такім чынам, COVID-19 ужо ва ўсіх абласцях Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.