У Оршы ідуць Дажынкі

Сёння ў Оршы пачаўся рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі-2008». Традыцыйнае шэсце ўдзельнікаў і гасцей свята па вуліцах горада адкрыў марш-парад 10 духавых аркестраў устаноў культуры Віцебскай вобласці.

Больш як 700 перадавікоў жніва, кіраўнікоў гаспадарак, прадпрыемстваў і арганізацый краіны накіроўваюцца па вуліцах горада да галоўнай сцэнічнай пляцоўкі свята, устаноўленай на цэнтральнай плошчы каля сцен старадаўняга езуіцкага калегіума.

Народныя і фальклорныя калектывы Віцебскай вобласці запрашаюць гасцей на тэматычную праграму «Добры дзень, госцейкi, у нашу хату». Найлепшыя творчыя калектывы Оршы прадставяць канцэрт-акцыю «Мы — беларусы!». Больш як 1,5 тыс. артыстаў выступяць за час фестывалю.

У горадзе паставілі каля 400 гандлёвых павільёнаў, агульная працягласць гандлёвых радоў складзе амаль 5 км.

БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі