У Оршы адкрыецца гарадскі IT-цэнтр

8 снежня Парк высокіх тэхналогій адкрывае ў Оршы гарадскі IT-цэнтр. Ён складаецца з 25 кампутараў, падлучаных да інтэрнэту, і будзе выкарыстоўвацца ў адукацыйных мэтах. У прыватнасці, у студзені аршанскія школьнікі пачнуць тут вывучаць “Уводзіны ў інфармацыйныя тэхналогіі”, — паведамляе газета “Рэспубліка”. — Па выніках курсаў яны атрымаюць сертыфікат міжнароднага ўзору, прызнаваны ў 170 краінах свету.

Раней Парк высокіх тэхналогій адкрываў кампутарныя класы ў Мар’інай Горцы і Клімавічах, на базе сярэдніх школ. Асаблівасць аршанскага цэнтра ў тым, што ён ствараецца для ўсяго горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі